Калядкі ў дзіцячым садку

Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно.  Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы. Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты: стаялі засланыя абрусам стол з рознымі “стравамі”, лаўкі, ляжалі ручнікі, посцілкі, палавік. У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях.
Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята.

19.01.2026
 А. А. Сідарэнка, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці

cookie
Обзор конфиденциальности

На этом сайте используются файлы cookie, что позволяет нам обеспечить наилучшее качество обслуживания пользователей. Информация о файлах cookie хранится в вашем браузере и выполняет такие функции, как распознавание вас при возвращении на наш сайт и помощь нашей команде в понимании того, какие разделы сайта вы считаете наиболее интересными и полезными.