
На гэтым тыдні мы знаёміліся са словам «Восень». Напрацягу тыдня выхаванцы размаўлялі аб цудоўнай восені, назіралі на прагулках за прыгажосцю восені, малявалі краявіды, восеньскія дрэвы. Выхавальнікі дашкольнай адукацыі знаёмілі выхаванцаў з вершамі беларускіх паэтаў аб восені. Былі арганізаваны гутаркі, гульні, творчыя работы, што садзейнічала развіццю ўстойлівага інтарэсу да роднага слова.
20.11.2026
Г.Ю.Маркевіч, выхавальнік дашкольнай адукацыі