У панядзелак дзецям рознаўзроставай інтэграванай групы адкрылі таямніцу прыгожага беларускага слова – парасон. На працягу тыдня яны паўтаралі гэтае слова як вясёлую лічылку, гулялі з парасонам і з радасцю чакалі кожнага дождыку, каб хутчэй выбегчы на вуліцу. Дзеці з захапленнем малявалі свой любімы прадмет. Выхаванцы дружна разам гулялі на прагулцы у «Чароўны восеньскі парасон». Гульня развівае хуткасць рэакцыі, прасторавую арыентоўку, замацоўвае ўяўленні аб восеньскіх прыметах.
23.10.2026
Е. В. Яфрэмава, выхавальнік дашкольнай адукацыі