
Традыцыя правядзення беларускага народнага свята Каляды у нашым дзіцячым садку існуе даўно. Да Каляд у дзіцячым садку рыхтаваліся: дзяцей знаёмілі з гісторыяй свята, яго традыцыямі, развучвалі з імі калядныя песні і беларускія народныя танцы. Музычная зала была аформлена ў выглядзе сялянскай хаты: стаялі засланыя абрусам стол з рознымі “стравамі”, лаўкі, ляжалі ручнікі, посцілкі, палавік. У пачатку свята пад гучанне беларускай народнай музыкі гаспадыня накрывала на стол і чакала гасцей. На працягу свята у музычную залу уваходзілі калядоўшчыкі, пераапранутыя цыганкай, казой, мядзведзем. Усе яны стваралі асаблівы святочны настрой і напаўнялі нашу “Каляду” казачнай атмасферай.Дзеці актыўна прымалі удзел у свяце: спявалі калядкі, танцавалі, удзельнічалі у гульнях.
Свята не толькі прынесла радасць нашым выхаванцам, але і дало ім магчымасць дакрануцца да традыцый і звычаяў беларускага народа, самім адчуць усю красу народных святаў і гулянняў.Дзеці вельмі любяць гэта вясёлае свята.
19.01.2026
А. А. Сідарэнка, намеснік загадчыка па асноўнай дзейнасці