
У рамках накіравання па патрыятычным выхаванні ў нашым дзіцячым садзе прайшла пазнавальная і творчая акцыя «словы тыдня: Радзіма». Галоўная мэта акцыі — узбагачэнне слоўнікавага запасу дзяцей, далучэнне выхаванцаў да беларускай культуры, роднай мовы, а таксама выхаванне пачуцця гонару і любові да сваёй малой радзімы і сваёй краіны.
На працягу тыдня выхаванцы знаёміліся са значэннем слова праз розныя віды дзейнасці. Дзеці развучвалі вершы беларускіх паэтаў пра родны край, разглядалі ілюстрацыі і фатаздымкі «Мая Радзіма», удзельнічалі ў гутарках пра сваю краіну і горад. У групе прайшлі дыдактычныя і сюжэтна-ролевая гульні.
28.10.2026
Падбярэзская І. А. , выхавальнік дашкольнай адукацыі