Занятак «Наша Радзіма - Беларусь»

Радзіма наша - Беларусь, i колькі ні шукай,

 Не знойдзеш ты на ўсёй зямлі мілей, чым гэты край.

Жыццё дзяцей у дзіцячым садзе - гэта,  вядома, не толькі святы, але і будні.  Кожны дзень мы стараемся зрабіць для дзіцяці яркім, запамінальным. У старэйшай групе прайшоў  інтэграваны занятак на тэму «Наша радзіма - Беларусь». Мэтай занятку было замацаваць веды дзяцей аб дзяржаўных сімвалах краіны, пазнаёміць з асноўнымі звесткамі аб Рэспублікі Беларусь, выхоўваць павагу і любоў да Радзімы, і традыцый; развіваць пазнавальную актыўнасць і творчыя здольнасці; раскрыць дзецям сэнс паняцця «патрыятызм». Выхаванцы з захапленнем расказвалі пра герб, сцяг сваёй краіны, слухалі гімн, характарызавалі пачутую музыку. Таксама называлі знаёмыя ім беларускія танцы, гулялі ў народныя гульні. У канцы занятку выхаванцы з задавальненнем малявалі і ляпілі з пластыліну сімвалы сваёй краіны, збіралі пазлы. Занятак атрымаўся вельмі насычаным, пазнавальным, яркім і займальным.

 

24.01.2024г.   Подгурская С.А